ЭФІРАЦЭЛЮЛО́ЗНЫЯ ЛА́КІ,

лакафарбавыя матэрыялы на аснове раствораў цэлюлозы ў арган. растваральніках. Маюць таксама пластыфікатары, прыродныя і сінт. смолы і інш. Адрозніваюць нітрацэлюлозныя (нітралакі), этылцэлюлозныя, ацэтылцэлюлозныя лакі.

Нітрацэлюлозныя лакі вырабляюць з нітратаў цэлюлозы (калаксілінаў). Наносяць пераважна пнеўматычным распыленнем ці наліваннем. Таўшч. пакрыцця 5—180 мкм, т-ра эксплуатацыі ад -20 °C да 40 °C. Утвараюць бензаўстойлівыя пакрыцці. якія хутка сохнуць, вызначаюцца высокай цвёрдасцю, але невысокімі хім. і атмасфераўстойлівасцю. Гаручыя. Выкарыстоўваюць для апрацоўкі вырабаў з дрэва, скуры, паперы, афарбоўкі металарэзных станкоў. Этылцэлюлозныя лакі на аснове этылцэлюлозы выкарыстоўваюць для электраізаляцыйнага прамочвання тканкавых аплётак правадоў, для пакрыцця паперы, пластмас, гумы і інш.

т. 18, кн. 1, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)